7 чэрвеня ў Берасці пачнецца суд над актывісткай Палінай Шарэндай-Панасюк



7 чэрвеня ў Берасці пачнецца суд над актывісткай Палінай Шарэндай-Панасюк.

Яе абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Абраза прэзідэнта», «Абраза прадстаўніка ўлады», «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў». Паліна знаходзіцца ў СІЗА з 3 студзеня, яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу, неаднойчы змяшчалі ў карцар. Па-ранейшаму актывістка застаецца непрызнанай як палітычная зняволеная.

Кажа яе муж Андрэй Шарэнда, які застаўся дома з двума малымі дзецьмі:

–  Усё вельмі проста – праваабаронцы грунтуюцца тымі правіламі, якія былі сфармаваны ў 2013 годзе, і якія зараз вельмі адстаюць ад рэчаіснасці. Фактычна ў Беларусі ідзе генацыд супраць вольнага грамадства. Я ведаю, што чакае прызнання праваабаронцамі мінімум сотня чалавек. Але праваабаронцы іх не прызнаюць, бо хочуць паслухаць, пабачыць, што будзе ў судзе.

Супраць самога Андрэя Шарэнды таксама заведзеныя крымінальныя справы. Тым не менш, актывіст не разглядае варыянты ад’езду з Беларусі, кажа, што яго трымае каханне да жонкі і любоў да Радзімы, а таксама чалавечая салідарнасць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя