7 крымінальных артыкулаў за 1 каментар



У Менскім гарадcкім судзе пачаўся працэс над Аляксеем Кавалёвым, затрыманым ў пачатку снежня 2022 году за каментар наконт смерці міністра замежных спраў Уладзімера Макея.

Падсудны абвінавачваецца паводле ажно 7 артыкулаў («Абраза прадстаўніка ўлады»), («Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак»), («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы»),(«Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх», «Распальванне варожасці», «Абраза прэзідэнта»,«Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). Справу разглядае суддзя Пісарэвіч.

Беларускае Радыё Рацыя