7 снежня – 31-ая гадавіна землятрусу ў Арменіі



7 снежня – 31-ая гадавіна трагедыі ў Спітаку, што ў Арменіі. Менавіта ў гэты дзень у 1988 годзе адбыўся катастрафічны землятрус, які забраў жыцці каля 25-ці тысяч чалавек.

Кажа Маіс Міракян, чый бацька, Ашот Міракян, быў сведкам трагедыі:

– Калі я аднойчы спытаў у бацькі, не кранаючыся гэтай нагоды, ці адбываюцца ў іх сустрэчы выпускнікоў, школьных сяброў, ён павярнуўся, нахіліўся да мяне і сказаў: „Усіх сваіх аднакласнікаў пахаваў пасля землятрусу”. Пасля таго, як гэта адбылося, ён пайшоў працаваць на разборы завалаў. Калі праз тыдзень ён вярнуўся дадому, то ягоная маці заплакала, бо ён вярнуўся ўвесь сівы, яму было 28 гадоў і ён некаторы час пасля гэтага нават не размаўляў. 

Акрамя шматлікіх ахвяраў, землятрус ударыў і па эканоміцы горада і краіны. Гэта паўплывала на рост эміграцыі. Зараз армянская дыяспара ў свеце ацэньваецца ў 7-8 мільёнаў, у той час як у самой Арменіі жыве каля 3 мільёнаў чалавек.

Спітак 8 снежня 1988 года (Фота РИА Новости)

Беларускае Радыё Рацыя