70-ая гадавіна вызвалення Аўшвіц-Біркенау
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенцыме, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы..
У час Другой сусветнай вайны яўрэяў, цыган і сінці, а таксама прадстаўнікоў нетрадыцыйных нацыянальных меншасцяў, палітычна няўгодных і псіхічна хворых падвяргалі сістэматычным пераследам, захоплівалі і дастаўлялі ў лагеры смерці. Шматлікіх людзей знішчалі адразу, іншых прымушалі да цяжкай парцы.
Гэтыя часы ўзгадваюць жыхары Віцебшчыны:
– Яўрэям аб’явілі, што Глыбоцкае гета – цэнтральнае, яны тут будуць жыць і працаваць. З усіх райнаў з’ехаліся. 10 жніўня на світанку іх пачалі зганяць і расстрэльваць.
– Дайшлі ў гета Шаркоўшчынскае чуткі, што іх усіх павінны расстраляць. Вязні прарвалі агароджу з калючага дроту і пачалі ўцякаць хто куды. Яны беглі, а па іх стралялі.
– Лепель, як і ўсе мястэчкі Беларусі, быў яўрэйскім. Больш за палову насельніцтва складалі яўрэі. Шмат іх загубілі ў час вайны. Знішчылі ўсё Лепельскае гета, а гэта каля 2 тысяч чалавек.
Сёння праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяраў нацысцкага тэрору і герояў, якія ратавалі іх. А прадстаўнікі розных веравызнанняў краінаў свету моляцца за ахвяраў халакосту, каб будучыя пакаленні ніколі не дапусцілі паўтарэння генацыду.
Маштабныя мерапрыемствы пройдуць у Дзяржаўаным музеі Аўшвіц–Біркенау, у якіх прымуць удзел былыя вязні канцлагеру і прадстаўнікі дэлегацыяў з больш чым сарака краінаў свету.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Сёння адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў халакосту. Галоўныя мерапрыемствы адбудуцца ў дзяржаўным музеі Аўшвіц-Біркенау. На святкаванні 70-ай гадавіны вызвалення аднага з найбольшчых гітлераўскіх канцлагераў прыедуць звыш трохсот ацалелых вязняў, прэзідэнты дванаццаці краінаў, а таксама чальцы каралеўскіх сем’яў ды кіраўнікі ўрадаў – агулам дэлегацыі сарака дзвюх краінаў свету.
Польскія ўлады прынялі надзвычайныя меры бяспекі. За парадкам і бяспекай мерапрыемстваў будзе сачыць звыш паўтары тысячаў паліцыянатў, у тым ліку піратэхнікаў і антытэрарыстаў.
Канцлагер Аўшвіц быў заснаваны гітлераўцамі в акупаванай Польшчы ў 1940 годзе.
Нацысты знішчылі тут звыш мільёна чалавек, у большай частцы габрэяў, а таксма палякаў, цыганоў, савецкіх палонных ды вязняў іншых нацыянальнасцяў.
27 студзеня 1945 года канцлагер Аўшвіц-Біркенау вызвалілі жаўнеры Чырвонай Арміі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота m.mirtesen.ru