70 гадоў таму беларуская мова ўпершыню загучала з Ватыкана
70 гадоў таму беларуская мова ўпершыню загучала з Ватыкана. Гэта было радыёпасланне Папы Пія ХІІ.
Яго трансляцыя адбылася ў вігілію Божага Нараджэння 24 снежня 1949 года. Папа хацеў, каб яго слова пачулі і зразумелі вернікі ва ўсім свеце, таму распарадзіўся перакласці пасланне на розныя мовы і трансліраваць з дапамогай Ватыканскага радыё. Тэкст быў даволі доўгім, па гэтай прычыне трансляцыя яго моўных версій расцягнулася на тры дні.
Дарэчы, тэкст чытаў ксёндз Пётр Татарыновіч, святар з Піншчыны. Рэгулярныя праграмы Ватыканскага радыё па-беларуску выходзяць з 6 студзеня 1950 года. Ксёндз Татарыновіч вельмі красамоўна напісаў на старонках часопіса “Źnič”: “Браты беларусы! Ваша мова дачакалася найвышэйшага прызнання!”
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spzh.news