700 дзён за кратамі знаходзіцца Паліна Шарэнда-Панасюк



Роўна 700 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Паліна Шарэнда-Панасюк.

Яна затрыманая яшчэ на пачатку студзеня 2021 года па крымінальнай палітычна матываванай справе:

– Па рашэнні суда грамадскай дзяячцы Паліне Шарэнда-Панасюк прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Абвінавачваецца адразу па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта артыкул 364 або гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, артыкул 369 або абраза прадстаўніка ўлады, артыкул 368 або абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і артыкул 411 або злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.

На дадзены момант Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, яна туды змешчаная на шэсць месяцаў. Адпаведна ў грамадскай дзяячкі былі адабраныя ўсе асабістыя рэчы і прадукты. Немагчымыя ні кароткія, ні доўгатэрміновыя сустрэчы з роднымі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя