72-ая гадавіна Варшаўскага паўстання



1 жніўня ў Польшчы адзначаюць 72-ую гадавіну Варшаўскага паўстання. Урачыстасці прайшлі каля помніка Падпольнай Польшчы, дзе адбылася ганаровая змена варты, былі ўскладзены кветкі, прагучалі прамовы. А 17 гадзіне, у гадзіну выбуху Варшаўскага паўстання, у Варшаве і іншых польскіх гарадах прагучаў сігнал трывогі. Людзі затрымаліся, каб ушанаваць памяць паўстанцаў.

dsc_2648_1

“Паўстанцы змагаліся за вызваленне акупаванай немцамі Айчыны. Польшча ніколі не забудзе сваіх герояў, не забудзе жыхароў Варшавы, якія аддалі сваё жыццё за свабоду,” – сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас урачыстасцяў каля помніка на могілках паўстанцаў Варшавы на Волі:

– Я ўпэўнены, што жыхары Варшавы не маюць ніякага жалю да сваіх паўстанцаў за тое, што адбылося тады ў жніўні-верасні і кастрычніку 1944 года – 72 гады таму. Не маюць жалю, бо, па-першае, ведаюць, чаму маладыя людзі, маладая Варшава пайшла на паўстанне. Бо мела досыць страху, хацела зноў мець іх прыгожую, вольную, бяспечную Польшчу.

У час урачыстасцяў на Волі будзе адпраўлены экуменічны малебен, зачытаны заклік памяці ды ўскладзены да помніка вянкі. На вольскіх могілках Варшавы пахаваны астанкі  звыш 140 тысяч жыхароў польскай сталіцы – ахвяраў паўстання.

Кожны год у гэтую хвіліну жыхары Варшавы моўчкі затрымліваюцца, паўсюль гучаць сірэны трывогі. У сімвалічныя месцы ў цэнтры Варшавы людзі прыходзяць адмыслова:

Найбольш людзей сабралася на Замкавай плошчы і плошчы Дмоўскага, якая часова была вызвалена ад транспартнага руху. Моладзь паліла фаеры, скандыравала лозунгі, хаця такі спосаб ушанавання падабаецца не ўсім. У гэтым годзе „W” прайшла без здарэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: R. Motyl