72 выпадкі каронавірусу пацвердзілі ў Докшыцах



Інфармацыю пра колькасць хворых на COVID-19 у Віцебскай вобласці агучылі ў абласным штабе супрацьдзеяння распаўсюду каронавірусу, перадае БелТА.

У Докшыцкім раёне афіцыйна пацверджаныя 72 пацыенты з COVID-19.

У іншых раёнах наступная колькасць хворых COVID-19:

Бешанковіцкі – 27; Лёзненскі – 22; Браслаўскі – 1 Мёрскі – 1.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі паведаміў, што пацыентаў з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі ў вобласці становіцца меней. За апошнія суткі іх колькасць знізілася на 19,4% амаль ва ўсіх раёнах, сказаў ён.

У статыстыку чамусьці не ўключаныя выпадкі на захворванне каронавірусам і ў іншых раёнах Віцебскай вобласці. Напрыклад, у Глыбоцкім іх ужо дакладна налічваецца тры. Пра гэта нават пісала раённая газета. У Лепелі, паводле галоўнага ўрача Лепельскай цэнтральнай лякарні Іллі Шэндалесава, у лякарні – 19 хворых з пнеўманіяй, у 4 пацверджаны COVID-19. Відэа можна паглядзець тут

Ёсць неафіцыйныя звесткі пра тое, што каронавірус знойдзены ў Пастаўскім, Шаркоўшчынскім, Шумілінскім, Ушацкім ды іншых раёнах Віцебскай вобласці, але зноў жа афіцыйная статыстыка гэта не паказвае, што ставіць пад сумнеў яе звесткі.

Беларускае Радыё Рацыя