75 % украінцаў хочуць бачыць сваю краіну ў НАТА
75 % украінцаў хочуць бачыць сваю краіну ў Паўночна-Атлантычным альянсе. Такія вынікі агульнанацыянальнай апытанкі, праведзенай Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі і фондам “Дэмакратычныя ініцыятывы”.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– За ўсю гісторыю сацыялагічных апытанак ва Украіне наконт імавернага ўступлення краіны ў НАТА гэта першы вынік, калі на карысць сяброўства ў Паўночна-Атлантычным альянсе станоўча выказаліся ва ўсіх рэгіёнах.
Больш за ўсё прыхільнікаў НАТА ў Заходніх рэгіёнах: 91 % “за” і толькі “4” супраць і ў Цэнтральным рэгіёне: там 80 % “за” і “11” % “супраць”. На Поўдні сяброўства Украіны ў Паўночна-Атлантычным альянсе падтрымліваюць 61 %, “супраць” – 38 %.
Сацыёлагі зафіксавалі найбольш радыкальныя змены ў стаўленні да НАТА на Усходзе: “за” там бы прагаласавала 57 % ад агульнай колькасці апытаных, і 41 % – “супраць”.
Агульнанацыянальныя лічбы выглядаюць так: “75” адсоткаў украінцаў за тое, каб іх краіна ўступіла ў Паўночна-Атлантычны альянс, пазаблокавы статус падтрымліваюць 29 %, і толькі 5 % – за вайсковы саюз з Расеяй.
Апытанка праводзілася з 20 па 25 снежня 2015 года. Сацыёлагі апыталі рэспандэнтаў з усіх украінскіх рэгіёнаў, акрамя анэксаванага Крыма і самаагалошаных рэспублік “ЛНР” і “ДНР”.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя