78 год таму быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа
Гэты пакт размежаваў сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і нацысцкай Нямеччыны, а таксама прадвызначыў пачатак Другой сусветнай вайны.
Вячаслаў Молатаў і Іаахім фон Рыбэнтроп
78 гадоў таму Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дагавор аб ненападзе, гэтак званы пакт Молатава – Рыбентропа. Напярэдадні вайны 23 жніўня 1939 года ў Маскве міністр замежных спраў Нямеччыны Іаахім фон Рыбэнтроп і народны камісар замежных спраў СССР Вячаслаў Малотаў падзялілі Польшчу і прыбалтыйскія краіны. З гэтага часу Польшча пачала падрыхтоўку да абароны сваіх межаў, кажа Лукаш Радульскі з Музея войска ў Беластоку:
– Падпісанне пакту аб ненападзенні дало ўладам у Варшаве зразумець, што цяпер дакладна не да жартаў. У той жа самы дзень была агалошана мабілізацыя, часткі былі укамплектаваныя людзьмі, канямі, вазамі і г.д.
Пасля нападу нацысцкай Нямеччыны на Польшчу 1 верасня 1939 года Савецкі Саюз арганізаваў паход у Заходнюю Беларусь і Украіну, у выніку чаго яны былі далучаны да СССР.
Дамоўленасць паміж СССР і Нямеччынай была часовай ды існавала да вайны паміж былымі саюзнікамі, якая пачалася 22 чэрвеня 1941 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя