8 лістапада БХД правядзе бясплатую экскурсію ў Курапаты



Прадстаўнікі БХД нагадваюць, што „сёлета спаўняецца 100 год так званай Кастрычнікай рэвалюцыі, якая праз чырвоны тэрор пачала адлік сотням тысячаў і мільёнам ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. Гэтая трагедыя не абыйшла хіба ніводнай сям’і. У той час, як у нашай дзяржаве дата гэтай падзеі 7 лістапада адзначаецца як свята, а камуністычнага Нюрнбергу, пакаяння ў гэтых забойствах, у нашым грамадстве да гэтага часу так і не адбылося!

Таксама ў 2017-м годзе 80 год піку сталінскіх рэпрэсіяў, сумнавядомаму 1937-маму году, які на тэрыторыі былога Савецкага Саюза асацыюецца з гвалтам і жахлівым забойствам безьлічы мірных людзей усіх класаў, прафесіяў, нацыянальнясцяў і канфесіяў.

У Беларусі сімвалам сталінскіх рэпрэсій стала ўрочышча Курапаты, дзе з 1937-га па першую палову 1941-га абарваліся жыцці тысячаў, калі не сотняў тысяч нашых дзядоў і прадзедаў”.

Аргкамітэт Партыі „Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” (БХД) запрашае ўсіх ахвотных прыйсці 7 лістапада ва ўрочышча Курапаты, каб навесці парадак на тэрыторыі.

Збор абвешчаны на 12.00 на канцавым прыпынку тралейбусаў №№53 і 46 (вуліца Мірашнічэнкі) у мікрараёне Зялёны Луг.

А ў сераду 8 лістапада  Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі супольна з аргкамітэтам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі запрашаюць на вечаровую бясплатную экскурсію ў Курапаты і заклікаюць узяць з сабой знічкі. 

Збор а 18-й ля Крыжа Пакуты ці ў 17.50 каля ДС „Зялёны Луг” (аднапавярховы жоўты дамок на канечай 53,46 тралейбуса, 13, 24, 87 аўтобусаў).

bchd.info