8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень



Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Першы раз свята адзначылі ў 1911 годзе ў Капенгагене з ініцыятывы Клары Цэткін, дзяячкі нямецкага і міжнароднага камуністычнага руху ды змагаркі за правы жанчын. У Беларусі 8 сакавіка адзначаюць вельмі ўрачыста. На што гатовыя пайсці беларускія мужчыны і на якія падарункі спадзяюцца беларускія жанчыны, журналісты запыталі ў жыхароў Менска.

–    Я бы хацела, каб мне малады чалавек зрабіў прапанову, вось і ўсё. –    Любы падарунак, галоўнае каб ён быў ад душы. –    Канцэрт любімай групы, толькі для яе. –    Увесь свет. –    Наведваненне рэстарацыі – французскай, італьянскай. Пакуль не вельмі атрымліваецца. Мужчыны пакуль не раскашэльваюцца. –    Я жадаю падарыць настрой, вясёлы настрой, які яны не забывалі б яшчэ цэлы год. –    Айфон. –    Калі б была магчымасць, канешне, падарожжа. –    Кветкі і яшчэ што-небудзь такое… –    Электроннае піяніна. –    Зрабіць усё, каб яны былі шчаслівымі. –    Хацелася б, каб мая мама атрымала самы доўгачаканы падарунак, пра які яна марыць ужо доўгі час. –    Я банальны ў гэтым плане – парфума. –    У мяне засталося нерэалізаваным жаданне – скокнуць з парашутам з неба. –    Сваё каханне. –    Канешне, кветкі, шмат кветак, вельмі люблю кветкі… –    Мару атрымаць шмат салодкага, а таксама цяпло, пяшчоту, клопат. І круху кветак, канешне. –    Мару ўжо 10 гадоў кветку купіць і падарыць, але я думаю, гэтая мара на гэты 8 сакавіка збудзецца.

У Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе праект «Жанчына — гэта мастацтва!» прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У рамках праекта ў вестыбюлі музею будуць экспанавацца творы жывапісу, звязаныя з жанчынамі.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.