8 сакавіка ў Беларусі абвешчана штормавае папярэджанне



У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамілі, што ў Беларусі 8 сакавіка з-за моцнага ветру абвешчаны аранжавы ровень небяспекі. 

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 6-11 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с, у ранішнія і дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі – да 15-20 м/с.  Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 8-13 градусаў цяпла, па поўдні – плюс 14-15 градусаў.

belta.by

Фота rus-bel.online