8 сакавіка ў Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці (абноўлена)
Беларускія актывісты ў розных гарадах правялі флэшмобы-віншаванні беларускіх жанчын з Міжнародным днем барацьбы жанчын за свае правы. Дэ-факта гэты дзень у Беларусі звычайна ўспрымаўся як дзень вясны, сонечнага цяпла і першых кветак. Але не ў гэтым годзе, калі беларускія жанчыны мужна выступілі супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах, супраць існуючага падману, прыгнёту і гвалту.
Сапраўдная мэта свята вярнулася ў Беларусь, кажа адзін з удзельнікаў флэшмобу ў Кобрыні:
– Менавіта нашыя жанчыны прынялі на сябе ўвесь цяжар у барацьбе з існым бесчалавечным рэжымам у краіне. Кобрынь не стаў выключэннем. Нашыя самыя актыўныя грамадзяне знялі флэшмоб-віншаванне да 8-га Сакавіка. Гэта сведчыць пра тое, што пратэсты ў краіне працягваюцца і рэжым не можа іх задушыць.
Аналагічныя віншавальныя флэшмобы прайшлі не толькі ў Кобрыні і Менску, але і ў Бярозе, Белаазёрску, Баранавічах і іншых гарадах Беларусі. Беларускія жанчыны заслужылі самых цёплых слоў.
Беларускае Радыё Рацыя
* * *
У Беларусі 38 жанчын прызнаныя палітычнымі зняволенымі, у тым ліку некалькі журналістак і праваабаронцаў. Такія звесткі апублікаваў Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Паводле звестак арганізацыі, з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года супраць жанчын у Беларусі была распачатая як мінімум 141 крымінальная справа ў сувязі з іх палітычнымі перакананнямі. Як мінімум 17 жанчын у краіне па рашэнні суда знаходзяцца на „хатняй хіміі”.
Менск. Сёння днём каля станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» прайшла жаночая акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
Сваю акцыю правялі і жыхары раёна метро «Маскоўская».
Акцыя, прысвечаная жанчынам, якія падпалі пад рэпрэсіі.
Менск. Сляпянка
Жыхары Гародні віншуюць усіх з пачаткам вясны.
Жанчыны ў бел-чырвонай вопратцы чытаюць кнігі беларускіх аўтараў у электрычцы Менск – Маладэчна.
Акцыя салідарнасці ад жыхароў Бараўлян.
Фота: Тут.бай