Амаль 8 тысяч сем’яў на icanhelp гатовыя сустрэць уцекачоў з Украіны
Каля 1000 сем’яў прадставілі прытулак украінскім уцекачам праз сеціўны рэсурс icanhelp.host. Сустваральнікам гэтай ініцыятывы стаў ЛГБТ-актывіст з Беларусі Нік Анціпаў, які зараз жыве ў Берліне.
– На дадзены момант у нас каля 7-8 тысяч сем’яў гатовых сустрэць людзей, якія ўцякаюць з Украіны, з вайны. Я пякуся наконт бяспекі, бо я ведаю вялікі ўзровень sex human traffic на мяжы – гэта вялікая праблема, таму мы хочам зрабіць платформу, як мага бяспечнейшай.
Цалкам гутарку можна паслухаць у далучаным аўдыёфайле:
Рэсурс icanhelp.host уяўляе сабой мапу свету з пазнакамі, хто, дзе й колькі ўцекачоў з Украіны гатовы прыняць. Сярод гарадоў Еўропы найбольш прапановаў у Барселоне і ейных ваколіцах – каля 300.
Беларускае Радыё Рацыя