8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы



8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца з пачатку 1990-х гадоў.

У 1514 годзе пад Оршай адбылася знакамітая бітва. Войска ВКЛ, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы.

КХП-БНФ сёння правядзе ў Менску дазволены ўладамі мітынг. Ён пачнецца а 18-й гадзіне ў скверы каля кінатэатра “Кіеў”.

На Кастрычніцкай плошчы а 19-ай гадзіне пачнецца сход “За мірную Беларусь!”. Яе ладзіць Беларускі нацыянальны кангрэс.

Пра найбольш славутыя бітвы айчыннай вайсковай гісторыі і нашых знакамітых ваяроў можна прачытаць на нашым сайце па паданых спасылках.

Беларускае Радыё Рацыя