8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы



8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца з пачатку 1990-х гадоў. На пачатку 90-х у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі. За Лукашэнкам свята стала нефармальным, нават пераследаваным. Яго неабходна вярнуць, лічаць дасведчаныя ў гісторыі жыхары Бярозы:

– Варта было б перанесці ўсё ж дату Дня абаронцаў Айчыны на 8-га верасня з 23 лютага. Натуральна, мы – Беларусь – асобная ад Расеі дзяржава. У нас павінны быць свае святы, прывязаныя да нашай гісторыі.

– Былі вялікія бітвы з Тэўтонцкім ордэнам, з татарскімі полчышчамі, Масковіяй. Я б зрабіў Дзень вайсковай славы 8-га верасня – у дзень Аршанскай бітвы.  

У 1514 годзе пад Воршай адбылася адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы. Войска ВКЛ, якім камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі, разбіла ўтрая большае войска Маскоўскай дзяржавы, якое прыйшло на беларускую зямлю. Перамога над Воршай разглядаецца як адна з першых у шэрагу трыумфаў беларускай зброі.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце щ далучаным гукавым файле.