80 гадоў з дня забойства Палуты Бадуновай
80 гадоў таму ахвярай сталінскіх рэпрэсіяў стала міністарка апекі Беларускай Народнай Рэспублікі Палута Бадунова. Палітыка расстралялі 29 лістапада 1938 года.
Гісторык Валянціна Лебедзева распавядае, што Бадунова ўваходзіла ў Вялікую беларускую раду, якая рыхтавала Першы ўсебеларускі з’зд:
– Рыхтавала даклад па пытаннях работы з бежанцамі. Даклад гэты яна не паспела зрабіць на з’едзе, бо з’езд, як вядома, быў проста разагнаны. Яна не была арыштаваная разам з прызідыумам з’езда. Яна апынулася ў падполлі разам з выканкамам з’езда. Потым яна ўжо ўвайшла ў Народны сакратарыят, яе подпіс – адзіны жаночы подпіс, стаіць пад усімі трыма ўстаўнымі граматамі БНР.
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Палута Бадунова нарадзілася ў Гомелі. Аднак землякі мала ведаюць пра палітыка, якая спрычынілася да абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.
Палуту Бадунову рэабілітавалі толькі ў 1989 годзе. Аднак дагэтуль у Гомелі, адкуль паходзіць міністарка БНР, памяць пра яе ніяк не ўшанаваная.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель