810 рублёў – за сцяг у руках на чале калоны
30 базавых велічыняў або 810 рублёў — да такога штрафу засуджаны за ўдзел у акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода жыхар Берасця Андрэй Неўдах.
Андрэй Неўдах нёс сцяг падчас акцыі пратэсту 3 мая. Фота: Раман Кісляк
Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Яго прызналі вінаватым у парушэнні грамадскага парадку і правядзенні масавых мерапрыемстваў, — адзначыў эксперт у галіне права:
– Завяршыўся разгляд справы Андрэя Неўдаха, які са сцягам прайшоў па вуліцах Берасця на чале калоны. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве па частцы 1 артыкула 34. І суддзя вынес максімальна магчымае пакаранне па гэтым артыкуле – трыццаць базавых.
Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу на тое, што адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафа было чаканым, але ніхто не думаў, што дадуць максімальна магчымую колькасць базавых.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
