82-гадовая пенсіянерка жыве ў кватэры без ацяплення і газу



Жыхарка Гародні Сцепаніда Бандарук жыве без газу і ацяплення больш за 40 год. Пенсіянерка мае амаль 82 гады і жыве ў самым цэнтры гораду па вуліцы Мядовай. Каб дапамагчы жынчыне за ёй прыглядае 45-гадовы далёкі сваяк.

s1

Пра свае звароты да ўлады кажа Сцепаніда Бандарук:

– Я пісала нават Лукашэнку! Прыходзілі камісіі адна за адной, паглядзелі-паглядзелі ды так і пакінулі, бо ў новую кватэру ісці я адмовілася  – шмат плаціць. Ніякай дапамогі няма. Жыву на пенсію. Грошай не хапае.

Будынак, у якім жыве жанчына, знаходзіцца ў аварыйным стане: няма ацяплення і нават ў маленькім пакоі, дзе яна спіць, сыплецца са столі, а дзіры ў сценах залеплены шпалерамі. Каб неяк паспрабавацць вырашыць свае праблемы, жанчына звярнулася ў незалежныя выданні і спадзяецца, што ёй удасца паўплываць на гарадзенскую ўладу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня