825 прыватнікаў гатовыя прыняць на працу амаль 8 тысяч грамадзян Украіны
У Беларусі 825 прыватных наймальнікаў гатовыя прыняць на працу амаль 8 тысяч грамадзян Украіны і 3 тысячы забяспечыць жыллём. Сітуацыю маніторыць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое ў ліпені стварыла адмысловую базу вакансій для ўкраінскіх грамадзян.
Пінская прыватная будаўнічая фірма набірае рабочых на працы ў Берасце ды Менск, прапануюць працу і ўкраінцам. Заробкі абяцаюць добрыя ад 10 да 15 мільёнаў беларускіх рублёў.
Прадстаўнік фірмы, прараб з 15 гадовым досведам, Уладзімір Калеснік кажа, што няма розніцы украінец альбо беларус, галоўнае, каб майстрам быў добрым, а з гэтым праблема:
– Каб добрага спецыяліста трымаць на працы, яму трэба плаціць. Моладзі зараз не даюць развівацца. Прадпрыемствы зачыненыя практычна ўсе. Хацелася, каб прапрымальнікам далі магчымасць, каб я мог маладых людзей браць сабе на працу, але каб мне за гэта ільготы былі, а не толькі падаткі і ў пенсійны фонд за із плаціў.
Усё ж большасць украінскіх мігрантаў з усходу Украіны ўладкоўваецца ў сяло, дзе ім прадстаўляюць жытло ды працу ў аграрным комплексу.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя