83-гадовая гамяльчанка хоча прасіць палітпрытулак у Польшчы
83-гадовая гамяльчанка Марыя Быстранкова намераная прасіць палітычнага прытулку ў прэзідэнта Польшчы.
Фота belsat.eu
Паводле словаў жанчыны, яна стамілася ад беззаконня і жабрацтва ў Беларусі:
– Я планую прасіць журналістаў, каб дапамаглі мне выйсці на польскае пасольства. Я буду прасіць прытулку ад бандыцкай улады. Хаця тут пахаваныя ўсе мае продкі. Надакучыла галеча! За тры гады мне да пенсіі дадалі 10 рублёў у студзені. І пенсія мая цяпер складае 305 рублёў. Паспрабуй на гэтыя грошы купіць лекі, заплаціць за кватэру і купіць ежу! А сваякоў у мяне няма.
Жыхарка Гомеля Марыя Быстранкова стала адным з найбольш папулярных аратараў падчас гомельскіх маршаў недармаедаў. У сваіх выступах яна крытыкавала дзеянні ўрада, галечу сярод пенсіянераў і бяспраўе грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель