Сто дзён знаходзіцца за кратамі палітвязень Ігар Свірыда
Сто дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Ігар Свірыда.
Абвінавачванні прад’яўленыя па арт. 368 Крымінальнага кодэкса – Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
Палітвязня Ігара Свірыда абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. А менавіта ён прыйшоў у аддзел прымусовага выканання, дзе „… даў супрацоўніку аддзела ўласнаручнае тлумачэнне пра прычыны нявыплаты штрафаў, прызначаных судом за ўчыненне розных адміністрацыйных правапарушэнняў, у якім наўмысна і публічна напісаў тэкст, у змесце якога ў абразлівай форме выказаў негатыўную ацэнку асобы прэзідэнта, прадстаўленую ў выглядзе ненарматыўнай формы моўнага выказвання…”.
Затрыманы ў лютым бягучага году. Адразу быў змешчаны пад варту ў мясцовы ізалятар. У сакавіку суд Ленінскага раёна горада Берасця прызнаў яго вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год. Палітвязень унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя