85 судоў над журналістамі за год
Сёлета адбылося 85 судоў над беларускімі журналістамі ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю.
Па выніках гэтых працэсаў: 12 разоў журналістаў арыштоўвалі, 72 разы штрафавалі і толькі 1 суд закончыўся спыненнем справы.
Найбольшы адміністрацыйны арышт, якім каралі журналістаў, — 15 сутак. Такі тэрмін адбылі: Алесь Баразенка, Марына Кастылянчанка, Павел Левінаў, Канстанцін Мардзвінцаў, Леанід Свецік.
Найбольшы штраф — 60 базавых велічынь, або 1 380 рублёў, — атрымаў журналіст Алесь Ляўчук.
Больш за ўсіх штрафаў атрымалі Кастусь Жукоўскі і Ларыса Шчыракова — часцей іх каралі за працу без акрэдытацыі.
Лідыруюць сярод рэпрэсаваных журналістаў тыя, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”.
Беларускае Радыё Рацыя