9 траўня 1945 года ў Гомелі: «Мы проста чакалі з вайны бацькоў…»



Падзеі 9 траўня 1945 года згадваюць і сведкі тых падзей. Паводле відавочцаў, ў той дзень пра Вярхоўнага Глаўнакамандуючага і пераможную ролю камуністычнай партыі згадвалі хіба што па радыё, але не ў сем’ях франтавікоў.

Гомель, 1945. “Пошукава-гістарычны форум”

Сведчыць Ірына Іванова, якая ў дванаццацігадовым узросце заспела капітуляцыю нацысцкай Нямеччыны ў Гомелі:

Вядома ж, мы ўсе радаваліся! Але ані ў нашай сям’і, ані ў сем’ях маіх сябровак, бацькі якіх таксама ваявалі, ніхто не гаварыў пра пераможную ролю таварыша Сталіна, яго ваеначальнікаў і камуністычнай партыі. Мой бацька, напрыклад, з першага да апошняга дня быў на фронце, і я вельмі хацела яго нарэшце пабачыць. Мы проста чакалі нашых бацькоў з вайны. Радаваліся таму, што больш не будзе “пахаронак”, бамбёжак і голаду…

Нагадаем, да 1965 года ніякага святкавання Дня перамогі ў СССР не было; вайсковыя парады і святочныя шэсці ветэранаў не праводзілася.

Беларускае Радыё Рацыя