9 траўня ў Берасці адсвяткуюць, але ў сціплым фармаце



Святкаванне 9 траўня ў Берасці адбудзецца, але ў больш сціплым фармаце. Найперш адменена шматтысячнае традыцыйнае шэсце. Сёлета кожны вырашае самастойна, ці ісці ў Берасцейскую крэпасць.

Распавядае наш карэспандэнт Аліса Поль:

– «Несмяротны полк», нягледзячы на юбілейную дату, сёлета адкладзены да лепшых часоў. Мясцовыя ўлады засяроджваюць увагу на тым, што галоўнае – гэта памяць. Таму варта проста віншаваць па месцы пражывання ветэранаў і выказваць ім словы падзякі.

Чыноўнікі зараз знаходзяцца ў пошуках такіх формаў мерапрыемстваў, дзе не будзе задзейнічаны натоўп людзей. Да прыкладу, гэта можа быць проста святочнае ўскладанне кветак.

Берасцейская крэпасць 9 траўня застанецца адчыненай для наведвальнікаў. Але пры гэтым заклікаюць трымацца адзін ад аднаго на дыстанцыі, збірацца невялікімі групамі на тэрыторыі культурніцкага аб’екта.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце