90 год Таварыству інвалідаў па зроку
Да завяршэння падыйшлі святкаванні 90-годдзя Таварыства Інвалідаў па зроку на Берасцейшчыне. У рамках іх цягам году адбываліся творчыя сустрэчы і мерапрыемствы і акцыі ў першасных раённых арганізацыях. У святкаваннях прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек. Наперадзе – падвядзенне вынікаў працы на рэспубліканскім узроўні.
Намеснік старшыні берасцейскага абласнога праўлення Таварыстава інвалідаў па зроку Андрэй Лявіцкі лічыць, што арганізацыі ёсць чым ганарыцца:
– 90 год – гэта вельмі значная дата. За гэты час Таварыства накапіла свае традыцыі, але прымножыла і ўзмацніла іх. Галоўны паказчык – гэта тое, што ўсе нашыя прадпрыемствы працуюць, узмацняюць нашую эканамічную базу.
“У арганізацыі ёсць патэнцыял, нягледзячы на тое, што яна існуе такі доўгі час, у тым ліку ў нас ёсць пазітыўны досвед дзейнасці ў рамках міжнародных прапектаў”, – дадаў Андрэй Лявіцкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце