91-гадовую жанчыну абвінавачваюць у датычнасці да забойстваў у Асвенцыме



У Германіі следства прад’явіла 91-гадовай жанчыне абвінавачванні ў датычнасці да 260 тыс. забойстваў у Асвенцыме, піша The Guardian. Прадстаўнік следчых органаў Шлезвіг-Гольштэйна Хайнц Дойлель заявіў, што абвінавачаная служыла радыёаператарам у канцлагеры з красавіка па ліпень 1944 года.

На думку следства, жанчына, чыё імя не выдаецца, спрыяла забойстваў у лагеры смерці Аўшвіц-Біркенаў. Улады таксама не знайшлі прычын, па якіх яна можа быць прызнана няздольнай паўстаць перад судом.

Раней з’явілася інфармацыя, што ў Германіі можа паўстаць перад судом ахоўнік Рэйнгальд Х., які прапрацаваў у Асвенцыме каля двух гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя