97 год таму была падпісана Брэст-Літоўская мірная дамова



3-га сакавіка 1918 года была падпісана Брэст-Літоўская мірная дамова паміж дэлегацыямі Савецкай Расеі і Цэнтральных дзяржаваў, якая засведчыла выхад Расеі з Першай Сусветнай вайны. Пра тое, чаму было абрана Берасце, кажа краязнаўца Віктар Місіюк:

– Бальшавікі прапанавалі для падпісання перамір’я і мірных перамоў Стакгольм – нейтральнае месца ў нейтральнай дзяржаве. Але гэта была пазіцыя германскага камандавання, германскай палітычнай эліты, каб перамовы праходзілі ўсё ж такі на тэрыторыі, якая кантралюецца германскімі войскамі.

Прадстаўнікі ж беларускіх нацыянальных сілаў не былі дапушчаны ні да мірных перамоваў, ні да самой працэдуры падпісання. Вядома толькі, што яны прысутнічалі разам з літоўцамі ў якасці кансультантаў дэлегацыі Украінскай Народнай Рэспублікі, мір з якой быў пазначаны ў адным з артыкулаў дамовы. Гэтым фактам бальшавікі прызнавалі суб’ектнасць Рады УНР, – зазначыў Віктар Місіюк.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце