A1 запусціў сваю першую ў Беларусі віртуальную краму



У рамках ініцыятывы #оставайсяонлайн кампанія A1 пашырае каналы анлайн-продажаў і абслугоўвання, прапануючы кліентам наведаць сваю першую віртуальную краму, паведамілі ў ARS Communications Minsk.

Зараз убачыць у працы на свае вочы любую прыладу з асартыменту можна без візіту ў звыклыя крамы. Усю неабходную дапамогу ў выбары і набыцці неабходных тавараў прадаўцы-кансультанты акажуць у рэжыме анлайн па відэасувязі.

Наведванне віртуальнай крамы максімальна набліжана да візіту ў фізічную краму А1. Пакупніка па відэасувязі сустрэнуць кансультанты, якія прадэманструюць патрэбную прыладу і ўсе яе функцыі, а таксама адкажуць на пытанні і дапамогуць у выбары і афармленні пакупкі з дастаўкай на ўказаны адрас.

Для таго, каб наведаць віртуальную краму, неабходна зайсці на сайт кампаніі a1.by і перайсці ў інтэрнэт-краму. На старонцы тавару, які зацікавіў кліента, можна націснуць на адпаведны віджэт. Пасля ўдакладнення кантактных дадзеных для сувязі на паказаны кліентам нумар паступае запыт, а ў браўзеры яго прылады (камп’ютара або смартфона) пачынаецца відэакансультацыя. Пры гэтым відэасувязь зʼяўляецца аднабаковай: кліент можа ўбачыць кансультанта, інтэрактыўную вітрыну і тавары на ёй, але сам пры гэтым застаецца нябачным.

У асартыменце віртуальнай крамы прадстаўлены ўсе прылады, даступныя да куплі праз інтэрнэт-краму А1, акрамя мадэляў, якія засталіся ў адным экзэмпляры.

Для таго, каб скарыстацца паслугамі віртуальнай крамы, зʼяўляцца абанентам А1 не абавязкова: кансультацыі відэаэкспертаў даступныя ўсім жадаючым.

На першым этапе віртуальная крама будзе працаваць з 10:00 да 22:00 без абедаў і выхадных, пры гэтым аказваць відэакансультацыі адначасова будуць два супрацоўнікі кампаніі.

У найбліжэйшай перспектыве колькасць віртуальных крам А1 і кансультантаў плануецца пашырыць, а іх рэжым працы зрабіць у фармаце 24/7.

zviazda.by