ААН палічыла ахвяраў баявых дзеянняў на Данбасе
Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў адказ на запыт Радыё Свабода палічыла агульную колькасць ахвяр баявых дзеянняў у Данбасе. Ад 41 000 да 44 тысяч чалавек – такая агульная колькасць ахвяр «звязаных з канфліктам ва Украіне» з сакавіка 2014 годзе да 31 кастрычнiка 2019. З іх 9750 чалавек – гэта вайскоўцы, якія са зброяй удзельнічалі ў баявых дзеяннях з абодвух бакоў фронту.
Па дадзеных ААН, на Данбасе загінулі 4100 абаронцаў Украіны. Ахвяры сярод мірнага насельніцтва складаюць 25-26% ад агульнай колькасці ахвяр. Сярод баевікоў, якіх ААН называе «чальцамі ўзброеных груп», у ААН налічылі 5650 загінулых.
З пачатку 2019 на Данбасе загінулі 25 мірных жыхароў, а 130 атрымалі раненні, паведамляе Упраўленне вярхоўнага камісара ААН.
Беларускае Радыё Рацыя