ААН папярэдзіла пра рызыку ўзнікнення больш смяротных мутацый каронавіруса
„Мы перажываем другі год глабальнай пандэміі, якая забрала жыцці чатырох мільёнаў чалавек. Каронавірус у будучыні можа стаць больш смяротным з-за глабальнага прабелу ў размеркаванні вакцын”, – адзначыў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, яго словы прыводзіць прэс-служба арганізацыі 9 ліпеня.
Нераўнамернасць размеркавання вакцын ад каронавіруса ў свеце ўяўляе небяспеку, паколькі вірус „падвяргаецца мутацыям, ён можа станавіцца больш заразным і нават больш смяротным”, мяркуе Гутэрыш. Ён упэўнены, што „свету патрэбны адзіны агульны план вытворчасці вакцын, каб як мінімум падвоіць аб’ём і забяспечыць справядлівае размеркаванне праз механізм COVAX”.
Для выканання такога плану Гутэрыш заклікаў сфармаваць мэтавую групу па надзвычайных сітуацыях.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: novojornal.co.ao