ААН прызнала няслушнай адмову ў рэгістрацыі
Беларусь парушыла пакт Аб грамадзянскіх і палітычных правах. Такое рашэнне камітэта па правах чалавека ААН у дачыненні да адмовы Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі праваабарончага грамадскага аб’яднання „За справядлівыя выбары”. Прычынаю для адмовы сталі аформленыя нібыта неналежным чынам дакументы.
Адзін з заснавальнікаў руху „За справядлівыя выбары” Віктар Карнеенка адзначыў, што цяпер галоўнае задача – гэта зрабіць так, каб Беларусь выканала рэкамендацыі міжнароднай інстанцыі:
– Мы змагаемся за тое, каб гэта не было проста папяровым рашэннем. Першае, што мы робім цяпер, – гэта зноў ствараем няўрадавую арганізацыю, якая ўжо мае адмовы і будзе змагацца за выкананне рашэння Камітэта ААН па правах чалавека, выкарыстоўваючы 2 накірункі. Першы – ціск на Міністэрства замежных спраў Беларусі, бо яны адказныя за выкананнне рашэнняў міжнародных арганізацый. Другі кірунак палягае на тым, што сам Камітэт па правах чалавека не павінен абмяжоўвацца толькі вынясеннем рашэння.
У сакавіку 2013 года ў Менску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя праваабарончага грамадскага аб’яднання „За справядлівыя выбары’”, у якой прынялі ўдзел больш за 100 дэлегатаў з розных гарадоў Беларусі. Яны зацвердзілі статут арганізацыі, абралі кіруючыя органы. Сустаршынямі арганізацыі былі абраныя Сяргей Калякін і Віктар Карнеенка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота yeghiazaryan.info