ААН: У Беларусі пацверджана гібель 4 чалавек у час пратэстаў



У ААН заявілі, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пацвердзіла гібель 4 чалавек падчас пратэстаў. Пра гэта паведамляюць ва Ўпраўленні па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН. Лёс яшчэ васьмярых чалавек да гэтага часу невядомы. Афіцыйна ў Беларусі паведамлялася пра трох ахвяраў мірных пратэстаў. Першай стаў Аляксандр Тарайкоўскі – ён загінуў 10 жніўня ў Менску каля станцыі метро «Пушкінская». А 11 жніўня пасля затрымання памёр Аляксандр Віхор у Гомелі. 19 жніўня стала вядома пра гібель берасцейца Генадзя Шутава. Дырэктар Ваўкавыскага музея Канстанцін Шышмакоў, які адмовіўся падпісаць пратакол галасавання на адным з участкаў, быў знойдзены мёртвым.

Беларускае Радыё Рацыя