Абаронца Курапатаў Максім Вінярскі арыштаваны на 10 сутак



Абаронца Курапатаў, актывіст грамадскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі арыштаваны на 10 сутак па артыкуле 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такое рашэнне прыняў 4 ліпеня суд Менскага раёна, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Вінярскі быў затрыманы днём 3 ліпеня ў скверы на бульвары Талбухіна, дзе мусіла адбыцца „Акцыя вызвалення і салідарнасці”, ініцыяваная апазіцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам. Ноч ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Паводле паведамлення актывіста Яўгена Афнагеля, які прысутнічаў на працэсе, Вінярскі асуджаны за ўдзел у пратэстах супраць працы рэстарана „Поедем поедім” у Курапатах.

belapan.by