Абаронцы жывёл заклікаюць спыніць забойствы



Берасцейская пракуратура не стала займацца забаронай адстрэлу бяздомных жывёлаў у Берасці. Пра гэта паведаміла берасцейская зоа-абароца Ірына Сіняпкіна.

Яна атрымала адказ адносна гуманнага абыходжання з жывёламі ад пракуратуры. Наглядны орган перанакіраваў зварот да камунальных службаў.

Тыя, у сваю чаргу, патлумачылі свае жорсткія дзеянні зваротамі грамадзян, якіх пакусалі шалёныя сабакі. “Самае цікавае ў гэтай сітуацыі, што ў пракуратуру я скардзілася на дзеянні камунальнай службы, а наглядны орган перанакіраваў да іх маю скаргу”, – распавяла Ірына Сіняпкіна:

 – Галоўны іх адказе: стэрылізацыя жывёлаў без нагляду за імі, як паказвае досвед іншых краінаў не выраеш праблеым шаленства. 

Прадстаўнікі камунальных службаў у сваім адказе патлумачылі, што адстрэл жывёлаў дазволілі рабіць мясцовыя ўлады, у прыватнасці Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Камунальнікі звяртаюць увагу, што стэрылізацыя жывёлаў не вырашае пытання распаўсюду шаленства сярод бадзяжных жывёлаў.

“Застаецца высвятліць, куды зыходзяць грошы з гарадскога бюджэту, якія павінны ісці на прафілактыку захворванняў жывёлаў, якія ня маюць гаспадароў”, – дадае Ірына Сіняпкіна.

* * *

Адкрыты ліст да кіраўніка Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандра Рагачука падрыхтавалі абаронцы правоў жывёлаў. Усё часцей у горадзе гучаць словы: „Берасце – культурная сталіца Беларусі”.

Таму абаронцы жывёл заклікаюць да культурнага вырашэння праблемаў беспрытульных жывёлаў.

Адна з ініцыятарак звароту, Ірына Сіняпкіна мяркуе, што грошы, якія павінны выдаткоўвацца на бадзяжных жывёлаў, проста крадуцца з гарадскога бюджэту:

– Я проста абураная, што там забіваюць сабак і не толькі сабак, а розных жывёлаў – а мы за свае падаткі ўтрымліваем камунальнікаў.

„Для работнікаў „Камунальніка”, бадзяжныя сабакі і каты – смецце, ад якога яны чысцяць наш горад, а мы – жыхары Берасце, усе такія культурныя, добрыя і месцамі слаба-характарныя, працягваем эканоміць на стэрылізацыі, размнажаем у геаметрычнай прагрэсіі і выкідваем на вуліцу жывёл”, – дадала зоа-абаронца.

 Беларускае Радыё Рацыя