Абавязковы маскавы рэжым увядуць ва ўсёй краіне



Абавязковы маскавы рэжым паступова ўвядуць ва ўсёй краіне. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь-1” сказаў галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка. Рашэнні будуць прымаць мясцовыя ўлады. Ён таксама сказаў, што месцаў для шпіталізацыі хворых на COVID-19 хапае.

Учора ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 1248 новых выпадкаў каронавірусу, днём раней было 1167. Рэкордны прырост хворых фіксуецца чацвёрты дзень запар. Памерлі за апошнія суткі шэсць чалавек.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» сцвярджае, што статыстыка новых выпадкаў і смерцяў заніжаная ў разы.

Фота: МН