Падарункі для пераможцаў беларускамоўнай алімпіяды



У Гародні закончылася VI Абласная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў. 71 навучэнец з сямнаццаці раёнаў Гарадзенскай вобласці змагаўся за званне лепшага знаўцы роднай мовы.

P1220187Абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы дапамагае ў правядзенні гэтага мерапрыемства традыцыйна. Кажа старшыня рады ТБМ вобласьці Алесь Крой:

– Абласная арганізацыя ТБМ удзельнічае ў абласной алімпіядзе ўжо больш як паўтара дзясятка гадоў. І штогод мы рыхтуем падаронкі, шукаем спонсараў, каб можна было набыць кнігі, дыскі, сувеніры. Разам з аддзелам адукацыі ўзнагароджваем лепшых нашых гарадзенскіх удзельнікаў Абласной алімпіяды. Потым гэтыя ўдзельнікі часам выйграюць на Рэспубліканскіх алімпіядах.

Сярод выпрабаванняў для школьнікаў былі водгук, комплексная работа, вуснае выказванне. Абсалютнай пераможцай абласной алімпіяды стала вучаніца 9-га  „Ж” класа  сярэдняй школы №31 Марыя Шапялевіч. Наступны этап алімпіяды – нацыянальны, усе цяперашнія пераможцы ў Гародні пройдуць змаганне ў Полацку.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара