Аблава на журналістаў „Белсата” па ўсёй краіне
На журналістаў „Белсата” ідзе „паляванне” па ўсёй краіне. У чатырох гарадах затрыманыя журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам.
Затрыманне Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай у Кобрыне
У Facebook пра сваё затрыманне паведаміў журналіст, які на фрылансе супрацоўнічае з тэлеканалам, Алесь Ляўчук. Ён паспеў коратка адпісацца на сваёй старонцы, што затрыманы. Цяпер яго тэлефон выключаны. Месца знаходжання невядомае. З’явілася інфармацыя, што Алеся Ляўчука затрымалі ў Кобрыне.
Здымачную групу журналістаў тэлеканала “Беласат” Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву затрымалі ў Кобрыні. Пра гэта нашаму радыё паведаміў мясцовы палітык Алесь Мех:
– Збіраліся людзі супраць Дэкрэта №3. Я падышоў на гэту плошчу, і там былі журналісты “Белсата”, яны бралі інтэрв’ю ў людзей. Самі журналісты параілі, каб мы з плошчы пайшлі, а яны пойдуць з намі, каб прыкрыць. Яны ўвесь час здымалі, пасадзілі нас у машыну, а праз пяць хвілін нам патэлефанавалі мясцовыя жыхары, якія пабачылі, што іх машына была затрымана, а іх павезлі ў мясцовы РАУС.
Прычыны затрымання невядомыя. “Хутчэй за ўсё гэта звязана з хваляй затрыманняў датычных удзелу і асвятлення акцый супраць дэкрэту “аб дармаедстве” які праходзяць па ўсёй краіне”, – зазначаюць праваабаронцы.
На момант затрымання людзей на плошчы не было.
Затрыманні журналістаў ў Гомелі
Фрылансерка, якая супрацоўнічае з «Белсатам» Ларыса Шчыракова паведаміла, што была затрыманая ў Гомелі. Дачапіліся да машыны, што нібыта яна скрадзеная. Учора спадарыня Ларыса атрымала спагнанне ў памеры 7 базавых велічынь за удзел у Маршы недармаедау ў Рагачове 12 сакавіка.
Таксама спынілі Кастуся Жукоўскага, які кіраваў уласным аўтамабілем. Супрацоўнікі ДАІ патрабуюць паказаць, што знаходзіцца ў багажніку. Спадар Жукоўскі патрабуе, каб гэта зрабілі з панятымі.
Затрымалі каля Полацка і пазней выпусцілі Сяргея Русецкага ды Уладзіміра Лунёва
На Віцебшчыне міліцыянты затрымалі журналістаў Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва. Яны знаходзіліся ў РАУСе ў Полацку. Вядома, што міліцыянты патрабавалі ад журналістаў пісьмовых тлумачэнняў.
Стала вядома, што Русецкага і Лунева спынілі за некалькі кіламетраў да Полацку. Калі яны накіроўваліся ў Новапалоцк на акцыю, супраць дэкрэта № 3. Паводле міліцыянтаў, прычына затрымання ў тым, што 1 сакавіка ў вёсцы Фарынава адбыўся разбойны напад, і аўта, на якім персоўваліся журналісты, падобнае на аўта, якое фігуруе ў справе па разбойным нападзе.
Затрыманне Вольгі Чайчыц і Сяржука Кавалёва ў Барысаве
Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва затрымалі падчас жывога эфіру. Яны вялі онлайнавую трансляцыю з плошчы ў Барысаве.