Абмежаванне на бяспошлінныя пасылкі ў Беларусі могуць змяніць
Ліміт на заказ тавараў з-за мяжы могуць павялічыць да $200, пра гэта распавёў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
Па словах кіраўніка ведамства, ёсць прапанова павялічыць парог бязмытнага ўвозу на суму ў $ 200 і да 31 кілаграма. Адпаведны праект указа ўжо распрацоўваецца і ў будучыні ён будзе ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.
Дарэчы, з красавіка 2016 года ў Беларусі дзейнічае абмежаванне на максімальную суму для пасылак з-за мяжы. Сёння ліміт складае € 22 у месяц, а вага тавараў не павінна перавышаць больш за 10 кілаграм. Калі парог перавышаны, то пошліна будзе 30% ад мытнага кошту тавару і не менш € 4 за кілаграм.
