Абмяняемся непатрэбнымі рэчамі!



У Берасці прапануюць абмяняцца непатрэбнымі рэчамі. Free Market ладзіцца сёння (28 лістапада) цягам дня ў грамадска-культурніцкай прасторы ’’Грунтоўня’’. Усе жадаючыя могуць прынесці на бясплатны кірмаш цацкі, вопратку, кнігі ды так далей, каб яны знайшлі новага ўладальніка, і выбраць сабе нешта з таго, што прынеслі іншыя, – распавяла адная з галоўных арганізатарак мерапрыемства спадарыня Вікторыя:

– Мерапрыемства не страчвае сваёй актуальнасці. З кожным годам прыходзяць усё новыя і новыя людзі. Free Market прысвечаны Дню без купляў і заклікана нагадаць, што не трэба бяздумна купляць рэчы, асабліва напярэдадні Калядаў, калі пачынаюць скупляць па зніжках як мага больш рэчаў.  

Фрымаркет грунтуецца на прынцыпах Reduce, Reuse, Recycle – скарачэнне спажывання і яго ўсвядомленасць, паўторнае карыстанне і перапрацоўка адходаў, – адзначаюць арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vidsboku.com