Абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў, на якіх дзейнічаюць абмежаванні



Уступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19.052014  №22 “Аб пераліку рыбалоўных угоддзяў”. У апошняй яго рэдакцыі (пастанова Мінсельгасхарчу ад 24.01.2019 № 7) абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе дзейнічаюць абмежаванні па спосабах лоўлі рыбы.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, гэта актуальна для аматараў так званай інтэнсіўнай лоўлі — падводных паляўнічых, тралінгістаў (лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі), і тых, хто выкарыстоўвае вялікую колькасць кручкоў (ад 5 да 10). Пры ўмове, што гэтыя рыбакі з’яўляюцца члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў,, ім дазволена рыбачыць вышэйзгаданымі спосабамі ў фондзе запасу бясплатна. Аднак не ўсюды: інфармацыя пра абмежаванні па спосабах лоўлі на пэўных вадаёмах і вадацёках утрымліваецца ў пераліку. Азнаёміцца ​​з ім можна на сайце Дзяржінспекцыі.

zviazda.by