Абрабавалі дом, дзе жыў прафесар Алег Лойка



У Слоніме на Віленскай вуліцы злодзеі абрабавалі дом, дзе ў апошнія гады жыцця жыў вядомы беларускі літаратар, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Алег Лойка (1931-2008).

У Слонімскім РАУС паведамілі, што 30-гадовага мужчыну затрымалі, які падазраецца ў рабаванні. У дом вядомага слонімца ён залез праз акно, скуль вынес вазы, цукерніцы, чайнік і іншыя рэчы.

Родная сястра Алега Лойкі Людміла Клімовіч, якая жыве ў Слоніме на іншай вуліцы, паведаміла, што пра гэта здарэнне ёй ніхто не паведаміў – ні суседзі, ні супрацоўнікі міліцыі. Яна таксама не ведае, хто тэлефанаваў у міліцыю і хто сказаў пра абрабаваны дом. “Пасля смерці Алега Лойкі, яго сужыцелька сама хутка разрабавала дом майго знакамітага брата. Знік хатні музейчык, які складаўся з падарункаў Алега Лойкі, прапалі яго ўзнагароды, кнігі, хатнія рэчы. І ці было гэтаму злодзею, што там сёння красці – я і не ведаю”, – прызналася Людміла Клімовіч.

Дарэчы, пасля смерці знакамітага слонімца, мясцовая вертыкальшчыкі абяцалі ўшанаваць памяць пра вялікага чалавека слонімскай зямлі: у гэтым доме зрабіць літаратурны музей пісьменніка і вучонага, адкрыць мемарыяльную шыльду на будынку школы, дзе ён вучыўся, паставіць помнік яму, праводзіць розныя штогадовыя літаратурныя конкурсы і канферэнцыя, звязаныя з жыццём і творчасцю Алега Лойкі, але гэтага ўсяго няма. Іх абяцанкі засталіся толькі на словах.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.