АБСЕ заклікае ўлады Беларусі расследаваць збіццё журналіста



АБСЕ просіць беларускія ўлады разабрацца з сітуацыяй, калі журналіста збілі ў зале суда. З такой заявай выступіла прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч, якая асудзіла збіццё карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі міліцыі ў Менску на судовым працэсе над графіцістамі.

EAA9C63C-13AC-4686-945A-B8DA2054C707_cx0_cy10_cw0_mw1024_s_n_r1 (1)

Міжнародная арганізацыя чарговы раз заклікае беларускія ўлады забяспечыць абарону журналістаў. А журналіст Павел Дабравольскі лічыць такі ціск на беларускія праваахоўныя органы цалкам абгрунтаваным:

– У нашых умовах, калі даверу ў тое, што гэтых людзей сапраўды пакараюць, мала, гэта адзіная магчымасць неяк паўплываць на працэс. Шматлікімі публікацыямі, заявай Дуні Міятавіч, зваротам, які зараз журналісты рыхтуюць у Міністэрства інфармацыі робіцца ціск на Міністэрства ўнутраных спраў, на кіраўніцтва АМАПу.

І толькі дзякуючы рэзанансу, дадае Павел Дабравольскі, ёсць шанец, што АМАПАўцы, якія яго збівалі, панясуць адказнасць за свой учынак. З заявамі ў бок праваахоўных органаў таксама звярнуліся Беларуская асацыяцыя журналістаў і кіраўніцтва партала TUT.BY, дзе працуе журналіст.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org