АБСЕ: жыццё ўкраінскіх і беларускіх памежнікаў пад пагрозай



“На амаль пяцістах кіламетрах агульнай украінска-беларускай мяжы, якая праходзіць у Чарнобыльскай зоне, украінскія і беларускія памежнікі маюць праблемы з радыеактыўнай бяспекай”. Да такой высновы прыйші адмыслоўцы АБСЕ, якія працуюць ва Украіне.

Чарнобыль

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Экалагічны маніторынг украінска-беларускага сумежжа ў Чарнобыльскай зоне праводзіцца АБСЕ з 2013 года. За гэты час сабраныя сотні ўзораў глебы, вады і паветра з заражанай тэрыторыі, праведзеная статыстычная апрацоўка вынікаў і складзеныя адпаведныя мапы.

У АБСЕ прыйшлі да высновы, што ў зоне адчужання найбольшым рызыкам падвяргаюцца ўкраінскія памежнікі, якія нясуць службу ў Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях, а таксама іх беларускія калегі з Гомельскай вобласці. Сітуацыя ўскладняецца тым, што з красавіка ўкраінцы і беларусы пачалі канчатковую дэмаркацыю межаў непасрэдна на радыяцыйназабруджанай мясцовасці. Праца завершыцца толькі праз некалькі гадоў. Увесь гэты час здароўе ўкраінскіх і беларускіх памежнікаў, занятых дэмаркацяй, будзе ў небяспецы.

Так, прынамсі, мяркуюць у АБСЕ.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота desktopwallpapers.org.ua