„Абуджэнне Беларусі, асэнсоўваючы пратэсты 2020” – адна з галоўных тэм на кангрэсе



У Коўне з 1 па 3 кастрычніка праходзіць навуковы кангрэс даследчыкаў Беларусі. Кавідная праблема наклала карэктывы на колькасць і геаграфію ўдзельнікаў гэтага форуму. Таксама, леташнія падзеі ў Беларусі спарадзілі новыя тэматычныя панэлі, у якіх заявілі інтарэс паўдзельнічаць даследчыкі розных краінаў і нават кантынентаў. Кажа прафесар, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльвестрава, удзельніца кангрэсу.

– Менавіта з-за пандэміі кангрэс адбываецца ў такім гібрыдным фармаце, таму што частка змагла прыехаць, тыя хто мае прышчэпкі, сертыфікат, а частка ўдзельнічае онлайн. Сёлета праграма кангрэса адрозніваецца ад штогадовых праграм, таму што ў яе ўключаныя праблемы для абмеркавання, якія актуалізаваліся ў сувязі з нашай рэвалюцыяй 2020 года.

Гэтак новай тэмай стала: „Абуджэнне Беларусі, асэнсоўваючы пратэсты 2020”, у той час, як панэль звязаная з тэалагічнай тэматыкай сёлета адсутнічае. Як заўважыла прафесарка Куль-Сяльвестрава, так ці інакш, усе панэлі на якіх выступаюць даследчыкі, закранаюць падзеі мінулага году ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя