Абвал на шахце ў Кітаі: ёсць загінулыя
На вугальнай шахце ў правінцыі Шэньсі ў паўночна-заходнім Кітаі загінуў 21 чалавек. Яны былі заблакаваныя пад зямлёй пасля аварыі на шахце.
Як перадае кітайскае інфармацыйнае агенцтва “Сіньхуа”, абвал перакрыццяў у шахце адбыўся ў суботу, 12 студзеня, прыкладна ў 16:30 па па мясцовым часе ў горадзе Шэньму. У момант інцыдэнту пад зямлёй працавалі 87 чалавек. 66 з іх пасля абвалу эвакуявалі ў бяспечнае месца. Заблакаванымі аказаўся 21 шахцёр. Цяпер вядзецца расследаванне, прычыны аварыі высвятляюцца.
Беларускае Радыё Рацыя