Абвешчаны конкурс на лагатып „Пінск – культурная сталіца-2019”



У Пінску аб’яўлены творчы конкурс на стварэнне лагатыпа “Пінск – культурная сталіца 2019”. Да кастрычніка свае прапановы трэба падаць у Гарадскі дом культуры.

Мясцовае аб’яднанне “Садружнасць Палесся” заклікала пінскую грамадскасць і ўлады не выдумляць нешта новае. Па словах сакратара арганізацыі Ігара Салаўя, варта наўпрост выкарыстаць гістарычныя сімвалы горада:

– Пінск мае некалькі адметных гісторыка-культурных аб’ектаў, якія вядомы не толькі ў Беларусі. Нават калі папросту ўзяць калегіум езуітаў, то гэта добры сімвал для культурнай сталіцы. Столькі імёнаў звязана з калегіумам, гісторыяй. Таму наша думка такая: трэба папулярызаваць тое, што маем, без усялякіх мастацкіх апрацовак. Гэтыя каштоўнасці правераныя стагоддзямі.

У кожным з гарадоў, якія ў свой час былі абвешчаныя культурнай сталіцай, на працягу года рэалізуюцца праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гэтых гарадоў, развіццю і папулярызацыі рэгіянальных традыцый.

Беларускае Радыё Рацыя Пінск

Фота varjag.net