Абвешчаны лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны
Нобелеўскую прэмію 2019 года ў галіне фізіялогіі і медыцыны атрымалі Грэг Сэмэнза, Уільям Кэйлін і Пітэр Раткліф за даследаванне таго, “як клеткі адчуваюць і рэагуюць на наяўнасць кіслароду”.
Пра гэта Нобелеўскі камітэт паведаміў у панядзелак, 7 кастрычніка.
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджаецца адмысловым Нобелеўскім камітэтам Каралінскага інстытута, у склад якога ўваходзяць 50 прафесараў інстытута.
Наймалодшым лаўрэатам гэтай прэміі быў 32-гадовы Фрэдэрык Бантынг, якога адзначылі ў 1923 годзе за адкрыццё інсуліну. Найстарэйшым — 87-гадовы Пэйтан Роўс, які атрымаў прэмію ў 1966 годзе за адкрыццё вірусаў, што выклікаюць анкалягічныя захворванні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AFP
