Абвешчаны прысуд другой групе абвінавачаных па «пінскай справе»
6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасця агучылі прысуд яшчэ 10 фігурантам «пінскай справы». Выракі абвясціла суддзя Вера Філонік. Падсудных прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году.
Пінчукам прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму на розныя тэрміны: Аляксандру Лапуху — 5 гадоў і 6 месяцаў; Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу і Андрэю Хвескаўцу — 5 гадоў кожнаму; Леаніду Германовічу, Андрэю Мацуку, Аляксандру Шандыбе — 4 гады і 6 месяцаў кожнаму; Сяргею Волкаву (актор Палескага драматычнага тэатру), Аляксандру і Сяргею Шаламіцкім — па 4 гады зняволення. Такія ж тэрміны прасілі раней пракуроры Міхаіл Дайнэка і Сцяпан Ляшок.
Што тычыцца пазоваў пацярпелых па кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды, іх разгледзяць асобна.
Беларускае Радыё Рацыя